БЕЛ Ł РУС

Някляеў у Брусэлі: Жанчына з касой села не ў мой — у наступны цягнік

23.03.2016 / 20:20

У панядзелак-аўторак Уладзімір Някляеў разам з іншымі беларускімі палітыкамі знаходзіліся ў Брусэлі, калі там здарылася некалькі тэрактаў. У. Някляеў пакінуў у сваім фэйсбуку наступны допіс.

«Брусэль. 22 сакавіка 2016 года.

Тэрарыстычныя акты ў аэрапорце і ў метро.

А палове на дзевятую раніцы я выйшаў з гатэлю Derbi, што на Avenue de Tervueren у Брусэлі. 

Сеў у метро на станцыі Merode і паехаў у Еўрапарламент на паседжанне рабочай групы па Беларусі. 

Выйшаў на станцыі Maalbek. 

Падняўся па лесвіцы – і за спінай выбухнула.

Жанчына з касой села не ў мой – у наступны цягнік…

Бывае так, што не ўгадаеш ты. А бывае так, што яна.

Але гэтак яно склалася для мяне. Амаль для сарака чалавек – інакш.

Вечная памяць ім і спачуванні іх родным і блізкім, жывым…»

Фота з фэйсбука Уладзіміра Някляева

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула