БЕЛ Ł РУС

На выбарах у Конга перамог прэзідэнт, які кіруе ўжо 30 гадоў

24.03.2016 / 10:31

Прэзідэнт Рэспублікі Конга Дэні Сасо-Нгеса, які знаходзіцца ва ўладзе больш за 30 гадоў, зноў перамог на выбарах.

Згодна з вынікамі, абвешчаных міністрам унутраных спраў у сталіцы Бразавіль, ён атрымаў больш за 60 працэнтаў галасоў.

У мінулым годзе Сасо-Нгеса ўдалося ўнесці папраўкі ў канстытуцыю, якія дазволілі яму балатавацца на новы тэрмін.

У прыватнасці, быў зняты 70-гадовы ўзроставы цэнз для кандыдатаў, прэзідэнту было дазволена пераабрацца трэці раз.

Сасо-Нгеса рэгулярна падвяргаецца крытыцы з-за свайго марнатраўнага ладу жыцця, праваабаронцы неаднаразова заклікалі расследаваць паходжанне яго дамоў і дарагіх аўтамабіляў.

Рэспубліка Конга з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў нафты ў Афрыцы, але большая частка насельніцтва жыве ў беднасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула