БЕЛ Ł РУС

Ніл Гілевіч. А я лягу-прылягу — тэкст + відэа ў розных выкананнях, у тым ліку вулічных спевакоў

29.03.2016 / 21:13

Nashaniva.com

Песня, што стала народнай.

Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы,
Калышыце, люляйце свой напеў векавы,
А я лягу-прылягу край гасцінца старога
На духмяным пракосе недаспелай травы.

А я лягу-прылягу край гасцінца старога
Галавой на пагорак, на высокі курган.
А стамлёныя рукі вольна ўшыркі раскіну,
А нагамі ў даліну, хай накрые туман.

Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы,
Асыпайце, мілуйце ціхай ласкай зямлю.
А я лягу-прылягу край гасцінца старога,
Я здарожыўся трохі, я хвілінку пасплю.

Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы,
Асыпайце, мілуйце ціхай ласкай зямлю.
А я лягу-прылягу край гасцінца старога
На духмяным пракосе недаспелай травы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула