БЕЛ Ł РУС

У турэцкім горадзе Дзіярбакыр прагрымеў магутны выбух, шасцёра загінулых

31.03.2016 / 18:19

Nashaniva.com

Магутны выбух прагрымеў на паўднёвым усходзе Турцыі. Як паведамляюць інфармагенцтвы, выбух адбыўся ў горадзе Дзіярбакыр каля аўтавакзала. 

У выніку тэракту загінулі шэсць афіцэраў турэцкай паліцыі. Яшчэ 14 чалавек параненыя.

Паводле дадзеных турэцкіх СМІ, атака была здзейсненая на браніраваную паліцэйскую машыну, якая праязджала ў гэты момант каля аўтобуснай станцыі.

Да месца здарэння выехалі машыны хуткай дапамогі і супрацоўнікі праваахоўных органаў. Ідуць пошукава-выратавальныя работы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула