БЕЛ Ł РУС

Бельгія ўхваліла экстрадыцыю Салаха Абдэслама ў Францыю

31.03.2016 / 20:37

Бельгійская пракуратура заявіла пра гатоўнасць экстрадаваць Салаха Абдэслама, які падазраецца ў арганізацыі парыжскіх нападаў у лістападзе мінулага года, у Францыю.

«Бельгійскія і французскія ўлады цяпер сумесна будуць вырашаць, як ажыццяўляць перадачу», — прыводзіць Рэйтэр заяву пракурора.

На мінулым тыдні адвакат Абдэслама Свен Мары заявіў, што яго падабаронны хоча як мага хутчэй вярнуцца ў Францыю.

Па словах адваката, Абдэслам хоча «патлумачыцца ў Францыі». Цяпер ён знаходзіцца ў турме бельгійскага горада Бруге.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула