БЕЛ Ł РУС

У Брытаніі мінімальны заробак павышаецца да $1625 у месяц

1.04.2016 / 13:20

У Брытаніі ўступілі ў сілу новыя правілы, якія павышаюць з 1 красавіка мінімальны заробак па краіне для работнікаў старэйшых за 25 гадоў да ўзроўню 7 фунтаў 20 пенсаў (10,35 даляраў) за гадзіну.

Такім чынам, мінімальная зарплата пры поўнай занятасці (35-гадзінны рабочы тыдзень) у краіне складзе крыху больш за 13 тысяч 600 фунтаў у год, або 1134 фунта (1625 даляраў) у месяц.

Паводле ацэнак спецыялістаў, гэтая мера прывядзе да неадкладнага павышэння аплаты працы 1,3 мільёна працуючых брытанцаў.

Рашэнне аб увядзенні новага мінімуму было прынята мінулым летам, з мэтай павысіць агульны ўзровень аплаты працы і знізіць залежнасць нізкааплатных супрацоўнікаў ад бюджэтных дапаможнікаў.

Для маладых людзей ва ўзросце ад 21 да 24 гадоў, тым не менш, мінімальная зарплата застанецца фіксаванай на ўзроўні 6 фунтаў 70 пенсаў (9,6 даляра) у гадзіну.

Да 2020 года мінімум плануецца падняць да больш чым 9 фунтаў (12,9 даляра) у гадзіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула