БЕЛ Ł РУС

Байкер і яго пасажыр загінулі пры сутыкненні з маршруткай на Лагойскім тракце ў Мінску ФОТА, ВІДЭА

3.04.2016 / 11:40

nn.by

ДТЗ адбылося каля 09.45, 3 красавіка, у сталічным мікрараёне Зялёны Луг.

Фота: ВК «Байкеры Беларуси. Мотосообщество»

Паводле папярэдняй версіі, матацыкл ехаў з боку МКАД у напрамку горада, маршрутнае таксі паварочвала з Лагойскага тракта налева на вуліцу Гамарніка — адбылося сутыкненне. Ад моцнага ўдару абодва транспартныя сродкі загарэліся.

Фота: ВК «Байкеры Беларуси. Мотосообщество»

Кіроўца і пасажыр матацыкла загінулі. 

Паводле непацверджанай інфармацыі, пацярпелі таксама людзі ў маршрутцы. «Ад удару матацыкл выбухнуў. Усіх абліло палаючым бензінам, — пішуць «Укантакце» відавочцы.

Паводле інфармацыі Onliner.by, у бальніцу была дастаўлена жанчына, якая ехала ў маршрутцы. У яе падазрэнне на чэрапна-мазгавую траўму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула