БЕЛ Ł РУС

Эрдаган раскрытыкаваў дзеянні Мінскай групы па ўрэгуляванні карабахскага пытання

3.04.2016 / 19:33

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган заявіў, што яго краіна будзе да канца падтрымліваць Азербайджан у яго канфлікце з Арменіяй.

«Мы молімся за тое, каб нашы азербайджанскія браты атрымалі перамогу ў гэтых баях, з найменшымі стратамі. Мы падтрымаем Азербайджан да канца», — заявіў кіраўнік дзяржавы, які знаходзіцца з афіцыйным візітам у ЗША. Яго словы перадала адміністрацыя турэцкага прэзідэнта.

Эрдаган таксама раскрытыкаваў дзеянні так званай Мінскай групы па ўрэгуляванні карабахскага пытання, у якую ўваходзяць Расія, ЗША і Францыя. «Калі б Мінская група своечасова распачала рашучыя і справядлівыя дзеянні, то такога б не адбылося», — цытуе AFP прэзідэнта Турцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула