БЕЛ Ł РУС

«Чэлсі» абвясціў пра прызначэнне новага трэнера

4.04.2016 / 15:39

Claudio Villa/Getty Images

Лонданскі футбольны клуб «Чэлсі» абвясціў пра прызначэнне італьянца Антоніа Контэ новым галоўным трэнерам. Пра гэта 4 Красавіка паведамляецца на сайце клуба.

Кантракт 46-гадовага спецыяліста, які ўзначальвае зборную Італіі, будзе разлічаны на тры гады. Пагадненне ўступіць у сілу па заканчэнні чэмпіянату Еўропы 2016 году ў Францыі.

Цяпер пасаду галоўнага трэнера «Чэлсі» займае галандзец Гус Хідынк, які ў снежні мінулага года змяніў на гэтай пасадзе партугальца Жазэ Маўрынью.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула