БЕЛ Ł РУС

У сувязі з цёплым надвор'ем ацяпленне перавядуць у рэжым прапальвання

4.04.2016 / 21:24

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі прапануе мясцовым органам улады перавесці сістэмы цеплазабеспячэння ў рэжым прапальвання, паведаміў начальнік упраўлення па працы са зваротамі грамадзян, СМІ Мінжылкамгаса Генадзь Аксціловіч.

«У шэрагу раёнаў рэспублікі тэмпература паветра усталявалася вышэй за 8 градусаў цяпла, далейшы прагноз таксама спрыяльны. З мэтай недапушчэння нерацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў міністэрства прапануе перавесці працу сістэм цеплазабеспячэння і кацельняў у рэжым прапальвання з адключэннем пры неабходнасці цеплакрыніц пры ўстойлівых станоўчых сярэднесутачных тэмпературах вонкавага паветра вышэй плюс 8 градусаў», — адзначыў Генадзь Аксціловіч.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў выпадку паніжэння тэмпературы аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам могуць уключаць ацяпленне без узгаднення.

Рашэнне аб завяршэнні ацяпляльнага сезона кожная вобласць і Мінск прымаюць самастойна на падставе паказанняў сярэднясутачнай тэмпературы паветра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула