БЕЛ Ł РУС

Заўтра ў Баранавічах адбудзецца «паўдня цвярозасці»

6.04.2016 / 17:25

АЯ

Пра гэта паведамляецца на сайце Баранавіцкага гарвыканкама.

Заўтра ў Беларусі адзначаецца Дзень здароўя. У Баранавічах па завядзёнцы ў гэты дзень цалкам забаранялі продаж алкаголю.

Але сёлета ўлады зрабілі інакш. Вырашылі абмежаваць продаж спіртнога, але ўсяго на паўдні: з 0:00 да 14:00 гадзін. 

Мы патэлефанавалі ў аддзел ідэалогіі баранавіцкага гарвыканкама з пытаннем, чаму баранавічане змогуць заставацца цвярозымі толькі паўдня. 

Нам адказалі, што аддзел ідэалогіі тут увогуле ні пры чым, гэтае рашэнне прымалася ў аддзеле гандлю. 

У сваю чаргу, у аддзеле гандлю кажуць, што «ім трэба выконваць план».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула