БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Судана Амар Башыр заявіў, што стаміўся працаваць прэзідэнтам

7.04.2016 / 07:56

Прэзідэнт Судана Амар Башыр у інтэрв'ю Бі-бі-сі заявіў, што не будзе прэтэндаваць на пасаду кіраўніка дзяржавы пасля 2020 года, калі скончыцца яго дзейны прэзідэнцкі мандат.

Па словах 72-гадовага Башыра, яго праца стаміла.

Ён знаходзіцца ва ўладзе з 1989 года, на пасадзе прэзідэнта - з 1993 года. У мінулым годзе ён чарговы раз пераабраны на вышэйшую дзяржаўную пасаду з вынікам 94,05% галасоў. Апазіцыйныя кандыдаты байкатавалі галасаванне, называючы яго несвабодным і несправядлівым.

Сем гадоў таму Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт Башыра па абвінавачванні ў дачыненні да ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці ў ходзе дарфурскага канфлікту, ахвярамі якога з 2003 года сталі не менш за 300 тысяч чалавек.

Прэзідэнт чарговы раз назваў гэтыя абвінавачванні палітычнымі і ў доказ сваёй папулярнасці ў народа заклікаў паглядзець на велізарныя натоўпы людзей, што вітаюць яго на вуліцах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула