БЕЛ Ł РУС

Крэсла, на якім Роўлінг пісала «Потэра», прададзена за 394 тыс. даляраў

7.04.2016 / 07:59

Дубовае крэсла, на якім брытанская пісьменніца Джоан Роўлінг напісала першыя два тамы «Гары Потэра», прададзена з аўкцыёну ў Нью-Ёрку за 394 тыс. даляраў.

Пакупнік не пажадаў раскрываць свайго імя.

Гэта крэсла, зробленае ў 1930-х гадах, дасталася пісьменніцы бясплатна: яно стаяла ў муніцыпальнай кватэры ў Эдынбургу, у якой яна жыла ў сярэдзіне 90-х гадоў.

Па словах Роўлінг, гэта крэсла было самым зручным з усіх у кватэры, аднак усё роўна далёкае ад ідэалаў камфартабельнасці.

«Мая настальгічная натура з сумам пазірае на тое, як яно ад мяне сплывае. Але мая спіна не сумуе», - пажартавала яна ў лісце, прыкладзеным да крэсла.

Пісьменніца яшчэ ў 2002 годзе ахвяравала крэсла дабрачыннай арганізацыі. У 2009 годзе прадмет мэблі быў набыты нейкім калекцыянерам за 29 тыс. даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула