БЕЛ Ł РУС

Баскетбол. «Цмокі» з буйным лікам прайгралі падмаскоўным «Хімкі»

10.04.2016 / 20:17

Чацвёртае паражэнне запар пацярпеў мінскі баскетбольны клуб «Цмокі» ў Адзінай лізе ВТБ. 10 красавіка ў гасцях беларуская каманда разгромна прайграла «Хімкам» з Маскоўскай вобласці — 72:100 (19:18, 14:21, 14:35, 25:26).

Пасля 27 гульняў беларуская каманда з 8 перамогамі і 19 паразамі размяшчаецца на 12-м радку (розніца ачкоў 2.180-2.338).

14 красавіка «Цмокі» згуляюць на выездзе супраць санкт-пецярбургскага «Зеніта».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула