БЕЛ Ł РУС

У Мінску паставяць эратычны мюзікл «Казанова»

11.04.2016 / 9:14

Ірына Дарафеева. Фота: 112.by

Ужо ў красавіку кампазітар і прадзюсар Кім Брэйтбург пачне ў Мінску працу над двума праектамі. Першы, як піша «Народная воля», эратычны мюзікл «Казанова». Ролі ў ім выканаюць студэнты ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Мастацкім кіраўніком пастаноўкі выступіць спявачка Ірына Дарафеева, загадчыца кафедры мастацтва эстрады.

Другі праект Брэйтбурга — мюзікл «Джэйн Эйр», створаны паводле аднайменнага рамана Шарлоты Бронтэ. Яго паставяць у Музычным тэатры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула