БЕЛ Ł РУС

У Рагачове двое маладых людзей адкрылі купальны сезон, у выніку адзін патануў

11.04.2016 / 10:43

Здарэнне адбылося 10 красавіка. На беразе ракі Друць адпачывала кампанія. Двое маладых людзей вырашылі выкупацца. У выніку адзін патануў, паведамілі ў МНС.

Відавочцы паведамілі аб тым, што здарылася ў МНС. Да месца выкліку была накіравана выратавальная група Асвод.

Вадалазы дасталі патанулага з двухметровай глыбіні. Ратаваць мужчыну было ўжо позна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула