БЕЛ Ł РУС

Лось сутыкнуўся з аўтамабілем пад Мінскам ФОТА

11.04.2016 / 11:0

Лось сутыкнуўся з аўтамабілем у Мінскім раёне, паведамілі ў раённым аддзеле ДАІ.

ДТЗ з удзелам дзікай жывёлы адбылося ўвечары 10 красавіка на 33-м км аўтадарогі Мінск — Гродна. Жыхар Гродна з спадарожніцай на службовым аўтамабілі вяртаўся з камандзіроўкі.

Паблізу вёскі Аксакаўшчына на закругленні дарогі кіроўца заўважыў жывёлу, якая з'явілася з цемры. Лось не паспеў праскочыць у яр і трапіў пад аўтамабіль.

Ад удару жывёла звалілася на лабавое шкло машыны, затым на капот і адскочыла на абочыну. У выніку лось загінуў.

Аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні. Пасажыр і кіроўца не пацярпелі дзякуючы таму, што былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Свой шлях яны працягнулі на аўтаэвакуатары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула