БДУ праводзіць набор на спецыяльнасць «Украінска-беларуская філалогія»
У гэтым годзе на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта будзе праводзіцца набор на спецыяльнасць «Украінска-беларуская філалогія».
БДУ запрашае на гэтую спецыяльнасць выпускнікоў школ, асабліва тых, хто душою застаецца ў палоне чароўных моў бацькоў-дзядоў-прадзедаў дзвюх радзім — Украіны і Беларусі.