БЕЛ Ł РУС

Паўднёвая Асеція сабралася правесці рэферэндум аб ўваходжанні ў Расію

11.04.2016 / 13:13

tass.ru

У самаабвешчанай Паўднёвай Асеціі да жніўня можа адбыцца рэферэндум аб далучэнні да Расіі, заявіў кіраўнік рэспублікі Леанід Цібілаў у інтэрв'ю агенцтву ТАСС.

«Гэта адбудзецца ўжо ў недалёкай будучыні, плануем да жніўня», - сказаў ён.

Па словах Цібілава, на рэферэндум вынесуць пытанне аб змене канстытуцыі Паўднёвай Асеціі. «Я на сто адсоткаў упэўнены, што народ скажа «так», — сказаў палітык.

Ён нагадаў, што ў 1992-м годзе ў Паўднёвай Асеціі ўжо праходзіў рэферэндум аб уваходжанні ў склад Расіі. Тады жыхары падтрымалі гэтую ініцыятыву, але яна не была рэалізаваная. Па словах Цібілава, яшчэ адзін плебісцыт з аналагічным вынікам прайшоў у 2006 годзе.

Цяпер рэспубліка знаходзіцца ў працэсе інтэграцыі з Расіяй. У мінулым годзе Масква і Цхінвалі заключылі дагавор аб саюзнiцтве. Дакумент прадугледжвае ўзаемную ваенную абарону ў выпадку нападу на адзін з бакоў.

Бакі таксама дамовіліся аб уваходжанні асобных ваенных падраздзяленняў Паўднёвай Асеціі ў склад узброеных сіл Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула