БЕЛ Ł РУС

Гурт Dzieciuki залічылі ў экстрэмісты і не дазволілі ўжо другі канцэрт у Мінску

13.04.2016 / 16:25

Гродзенскі гурт Dzieciuki, імаверна, трапіў пад негалосную забарону. Апошні выступ калектыву ў Мінску адбыўся ў межах музычнай прэміі Еўрарадыё «Даём рады» 27 лютага. Пасля гэтага ўсе спробы арганізаваць канцэрт гурта былі безвыніковымі. Гродзенскія панкі збіраліся прэзентаваць новы альбом «Рэха» у сталічным клубе Re:Public 14 мая, аднак Мінгарвыканкам не выдаў дазвол на мерапрыемства.

Тое самае здарылася і з выступам гурта ў клубе Beer&Wine 15 мая, які меў адбыцца ў межах фэсту «Дзень дуды». Старшыня галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Павел Скалабан не каментуе, чаму «Дзецюкі» не могуць выступіць у Мінску, і кажа, што ўсё патлумачана ў лісце арганізатарам:

«Мы ўсё патлумачылі ў дакуменце. Дзе ўзяць дакумент? Не ведаю, мы даслалі яго заяўнікам».

Арганізатары канцэртаў таксама адмаўляюцца каментаваць сітуацыю. Па інфармацыі крыніцы Еўрарадыё з Мінгарвыканкама, у адказе ідэолагаў гаворыцца пра тое, што дзейнасць «Дзецюкоў» трапляе пад пункт 5 главы 2 «Палажэння аб арганізацыі і правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў», зацверджанага Указам прэзідэнта. Пад гэтым пунктам у дакуменце гаворыцца наступнае:

«Забараняюцца арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў:

Сам гурт цяпер гастралюе па Польшчы і Украіне. Да сітуацыі з мінскімі канцэртамі музыкі ставяцца па-філасофску:

«То забараняюць, то дазваляюць. Будзем працягваць займацца асветніцтвам і творчасцю!»

Dzieciuki — гродзенскі фолк-панк-гурт, заснаваны ў 2012 годзе. У дыскаграфіі мае два поўнафарматныя альбомы «Гарадзенскі гармідар» і «Рэха».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула