БЕЛ Ł РУС

Кааліцыя ВР Украіны падтрымала кандыдатуру Гройсмана на пасаду прэм'ера

13.04.2016 / 21:01

Кааліцыя падтрымала прызначэнне цяперашняга спікера парламента Уладзіміра Гройсмана на пасаду прэм'ер-міністра.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Гройсмана Дзмітрый Сталярчук.

«Кааліцыя толькі што абсалютнай большасцю падтрымала кандыдатуру Гройсмана на пасаду прэм'ер-міністра», — напісаў ён у сваім Twitter.

Яшчэ адным галасаваннем, па словах Сталярчука, кааліцыя падтрымала ўзгоднены склад новага ўрада.

Таксама кааліцыя падтрымала кандыдатуру Андрэя Парубія на пасаду спікера парламента, а Ірыны Герашчанка — на пасаду першага віцэ-спікера.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула