БЕЛ Ł РУС

Беларускія навукоўцы даказалі шкоду мабільных тэлефонаў для самцоў

14.04.2016 / 14:44

Выпраменьванне мабільнага тэлефона парушае рэпрадуктыўную функцыю ў жывёл. Беларус Генадзь Верашчака выпусціў пра гэта манаграфію, а кароткі пераказ дае газета «Навука».

На працягу некалькіх гадоў беларускія навукоўцы вывучалі ўплыў мабільнага тэлефона на здароўе самцоў жывёл. Цікавілі іх у першую чаргу жывёлы «ў раннім постнатальным перыядзе» — дзеці. Над праблемай працавалі спецыялісты з лабараторыі эндакрыналогіі і біяхіміі Інстытута радыебіялогіі НАН Беларусі ў супрацоўніцтве з БДУІР.

Даследнікі выявілі, што апраменьванне жывёл на частотах 900 Мгц і 1800 Мгц на працягу 8 гадзін штодня на працягу аднаго і двух месяцаў уплывае на рэпрадуктыўную сістэму самцоў. У групе апрамененых жывёл патомства аказалася меншым, а палавы баланс зрушыўся ў бок самцоў. Навукоўцы адзначылі ў іх паскарэнне палавога развіцця, дыспрапорцыю працэсу сперматагенезу і падзенне жыццяздольнасці палавых клетак.

«Пры пэўных умовах гэта можа ўяўляць небяспеку для здароўя чалавека, — піша навуковец. — Якія гэтыя ўмовы? Перш за ўсё, гэта працягласць размовы і інтэнсіўнасць сігналу. Калі нехта выкарыстоўвае мабільны тэлефон больш за гадзіну ў дзень, ён трапляе ў групу рызыкі. Неабходна таксама ўлічваць асабліва высокую адчувальнасць да ўздзеяння электрамагнітных палёў растучага арганізма, і таму варта абмяжоўваць або забараняць выкарыстанне мабільнікаў дзецям і падлеткам».

Раней навукоўцы з іншых краін ужо прыходзілі да падобных высноў. Напрыклад, у лютым 2016 года ізраільскія навукоўцы распавялі пра сувязь паміж звычкай насіць смартфон у кішэні штаноў і канцэнтрацыяй смерматазоідаў у семявай вадкасці чалавека.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула