БЕЛ Ł РУС

«Атлетыка» выбіў «Барселону» з Лігі чэмпіёнаў

13.04.2016 / 23:36

Nashaniva.com

Сёння вызначыліся ўсе паўфіналісты турніру.

Антуан Грызман, marca.es

Мадрыдскі «Атлетыка» выбіў з турніру «Барселону», абыграўшы на родным стадыёне каталонцаў з лікам 2:0 (першы матч — 1:2).

Сёння дублем вызначыўся французскі форвард «Атлетыка» Антуан Грызман (36-я, 88-я-пенальці).

«Баварыя» ў гасцях згуляла ўнічыю з «Бенфікай» – 2:2 (Відаль, 38, Мюлер, 52 – Хіменэс, 27, Андэрсан Таліска, 76, першы матч – 1:0) і таксама выйшла ў паўфінал турніру.

Нагадаем, што ў аўторак у паўфінал выйшлі «Рэал» і «Манчэстар Сіці».

Лёсаванне 1/2 фіналу пройдзе ў пятніцу, 15 красавіка.

Матчы стадыі — 26-27 красавіка і 3—4 мая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула