БЕЛ Ł РУС

Выставу «Белагра» правядуць у ангарах старога аэрапорта

14.04.2016 / 13:08

Сёлетняя выстава «Белагра» пройдзе на тэрыторыі старога мінскага аэрапорта.

«Такую ініцыятыву вылучылі прэм'ер-міністр Кабякоў і спікер савета рэспублікі Мясніковіч, ну і ўсе мы яе падтрымалі», - заявіў віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы на нарадзе аргамітэту па правядзенні выставы.

Ён даручыў прадумаць пытанні стварэння мікраклімату ў ангарах аэрапорта, якія плануецца выкарыстоўваць у якасці выставачных павільёнаў.

На нарадзе таксама абмяркоўваліся пытанні бяспекі правядзення выставы. Удзельнікі аргкамітэта прапанавалі выкарыстоўваць для назірання дроны.

«Трэба, каб хаця б адзін робат лётаў, таму што на святкаванні Купалля іх было два», — удакладніў Русы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула