БЕЛ Ł РУС

БАТЭ атрымаў валявую перамогу над «Мінскам» у матчы чэмпіянату краіны

16.04.2016 / 20:01

Nashaniva.com

Праходзяць матчы 3-га тура чэмпіянату краіны па футболе ў вышэйшай лізе.

БАТЭ атрымаў валявую перамогу ў гасцях над «Мінскам» 3:2, прычым барысаўскі клуб саступаў двойчы падчас гульні. Іваніч зраўняў лік на 68-й хвіліне (2:2), а Мілунавіч паставіў кропку на 2-й дададзенай.

«Тарпеда-БелАЗ» выйграў у «Нафтана» 2:1. Першую перамогу ў чэмпіянаце атрымала «Белшына», якая выйграла ў брэсцкага «Дынама» — 4:2.

А 20-й пачнецца матч «Шахцёр» — «Дынама» Мінск.

У пятніцу «Граніт» выйграў у гасцях у «Славіі» 3:1, «Нёман» і «Віцебск» згулялі ўнічыю — 0:0.

У нядзелю ў Маладзечне згуляюць «Іслач» і «Крумкачы». Пройдзе таксама цукровае дэрбі: «Гарадзея» — «Слуцк».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула