БЕЛ Ł РУС

Пачынаецца візіт у Беларусь гендырэктара МАГАТЭ

18.04.2016 / 9:45

Генеральны дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Юкія Амана 18—20 красавіка наведае Беларусь.

Паводле інфармацыі беларускага МЗС, у праграме рабочага візіту — сустрэчы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і прадстаўнікамі іншых органаў дзяржкіравання Беларусі, удзел у адкрыцці выставы «Атамэкспа Беларусь — 2016» у Мінску, а таксама наведванне Рэспубліканскага цэнтра кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі і будаўнічай пляцоўкі Беларускай АЭС у Астраўцы.

МАГАТЭ — незалежная міжурадавая арганізацыя ў сістэме ААН са штаб-кватэрай у Вене, створаная ў 1957 годзе для развіцця супрацоўніцтва ў галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі. Беларусь з'яўляецца адным з заснавальнікаў агенцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула