БЕЛ Ł РУС

На матацыкліста, у аварыі з якім пацярпеў ДАІшнік, завялі крымінальную справу

18.04.2016 / 19:48

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску распачатая крымінальная справа ў дачыненні да матацыкліста, які падазраецца ва ўчыненні дарожна-транспартнага здарэння, у якім пацярпеў 46-гадовы супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК Аляксандр Герасімаў.

Нагадаем, ДТЗ адбылося 18 красавіка каля 10.50 на скрыжаванні праспекта Незалежнасці, праспекта Машэрава і вуліцы Казлова.

Як паведаміў Герасімаў, на месцы здарэння праведзеныя першапачатковыя следчыя дзеянні, у тым ліку апытаныя відавочцы, канфіскаваныя і вывучаныя запісы камер відэаназірання. Паводле яго слоў, папярэдні аналіз наяўных у распараджэнні следства матэрыялаў дазваляе выказаць здагадку, што супрацоўнік міліцыі падышоў да матацыкліста, які стаяў на скрыжаванні, у сувязі з парушэннем ім правілаў дарожнага руху. Спрабуючы ўцячы, апошні пацягнуў за сабой інспектара на праезную частку, дзе на іх быў учынены наезд аўтамабілем інкасатарскай службы.

У выніку ДТЗ афіцэр і кіроўца атрымалі цялесныя пашкоджанні і шпіталізаваныя.

Стан супрацоўніка міліцыі ацэньваецца як цяжкі, ён знаходзіцца пад пастаянным наглядам медыцынскіх спецыялістаў.

Дзеянні 31-гадовага жыхара Гомельскай вобласці, які кіраваў матацыклам, кваліфікаваныя як злачынства, прадугледжанае ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).

Падазраваны затрыманы, ён знаходзіцца ў медыцынскай установе, дзе выстаўлены пост аховы.

Следчыя шукаюць сведак ДТЗ, грамадзян, якія валодаюць значнай для расследавання інфармацыяй, а таксама відэазапісамі таго, што адбылося, на электронных прыладах. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула