БЕЛ Ł РУС

Блогер Чудзянцоў перадаваў Аватараву $100 для дапамогі беларускім добраахвотнікам ва Украіне

20.04.2016 / 12:54

20 красавіка ў судзе Фрунзенскага раёна на працэсе па справе Тараса Аватарава быў дапытаны беларускі блогер і журналіст Уладзімір Чудзянцоў.

Тарас Аватараў, фота Ірыны Арахоўскай

Як высветлілася, ён пазнаёміўся з абвінавачваным, які меў як мінімум тры сеткавыя імені, у сацыяльных сетках у сакавіку 2014 года, перапісваліся.

«Гаварылі пра палітыку, пра Украіну. Ён хацеў стварыць лётную школу, вучыць лётчыкаў. Казаў, што працаваў у дзяржструктурах, у ААЦ», — расказаў Чудзянцоў.

Асабіста ён з Аватаравым сустрэўся на мінскім чыгуначным вакзале ў верасні 2015 года. Паводле слоў Чудзянцова, абвінавачваны відавочна быў паранены, кульгаў. Пра тое, што ў яго асколачнае раненне, Аватараў расказаў Чудзянцову пазней у сетцы.

Таксама праз сацсеткі Аватараў пацікавіўся, ці можа Чудзянцоў аказаць матэрыяльную дапамогу добраахвотнікам ва Украіне. Блогер пагадзіўся і перадаў абвінавачванаму пры асабістай сустрэчы 100 даляраў. Пазней праз інтэрнэт Аватараў даў справаздачу аб расходаванні атрыманых грошай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула