БЕЛ Ł РУС

«Крумкачы» перамаглі «Славію» — 1:0

24.04.2016 / 08:35

Футбольны клуб «Крумкачы» атрымаў валявую перамогу над дасведчанай мазырскай «Славіяй». Матч праходзіў 23 красавіка ў рамках 4 тура чэмпіянату Беларусі па футболе на сталічным стадыёне ФК «Мінск».

Дзве траціны ўсяго гульнявога часу сапернікі выпрабоўвалі адзін аднаго, але не маглі адкрыць лік. Усё вырашылася на 68-й хвіліне, калі капітан «Крумкачоў» Філіп Іваноў рэалізаваў пенальці і забіў гасцям гол. Вынік — 1:0.

Пасля 4 тураў «Крумкачы» набралі 8 ачкоў і занялі ў турнірнай табліцы 3 месца.

Нагадаем, што сёння «Віцебск» прымаў «Іслач» і саступіў з лікам 1:2. А «Іслач» з 10 ачкамі перамясцілася на першы радок турнірнай табліцы.

«Крумкачы» — футбольны клуб, які не фінансуецца дзяржаўнымі структурамі і выкарыстоўвае беларускую мову ў сваёй сімволіцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула