БЕЛ Ł РУС

У Домрачавай будзе дзяўчынка

24.04.2016 / 22:22

Дар'я Домрачава і Оле-Эйнар Б'ёрндален абвясцілі пра тое, што ў іх народзіцца дзіця, але не ўдакладнілі, хто менавіта: хлопчык ці дзяўчынка.

Але першы трэнер Дар'і з сібірскага горада Нягань ведае адказ на гэтае пытанне:

- У канцы верасня-пачатку кастрычніка яна павінна нарадзіць дзяўчынку. Яна сказала, што будзе дзяўчынка. У дадзены момант Дар'я знаходзіцца ў Нарвегіі і трэніруецца. Даша народзіць і далей будзе трэніравацца, рыхтавацца да Алімпіяды, — сказаў Альберт Мусін pronyagan.ru.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула