БЕЛ Ł РУС

У мінскім метро збоі абсталявання на перагоне Пятроўшчына-Малінаўка, затрымліваюцца цягнікі

27.04.2016 / 09:23

Nashaniva.com

«Наш цягнік ужо хвілін 15 стаіць у перагоне між Міхаловам і Пятроўшчынай. Што такое?» — запыталася наша чытачка каля 9.00 27 красавіка.

«Рэч у тым, што ў выніку няспраўнасці прылад СЦБ на перагоне Пятроўшчына—Малінаўка могуць часова спыняцца цягнікі», — патлумачыў прэс-сакратар метрапалітэна Андрэй Кузьмін.

Метро прыносіць свае прабачэнні за затрымкі руху.

СЦБ — гэта скарачэнне ад «сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання».

Як паведамляе твітар мінскага метро, рух цягнікоў пераведзены на дыспетчарскае кіраванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула