БЕЛ Ł РУС

У Грузіі пяць чалавек спрабавалі прадаць уран на $3 млн

28.04.2016 / 17:36

Спецслужбы Грузіі затрымалі пяць чалавек у курортным горадзе Кабулеці пры спробе прадаць 1,6 кг урану, паведамляе Служба дзяржаўнай бяспекі краіны.

Як паведаміў следчы па асабліва важных справах СДБ Саўле Маціяшвілі, затрыманыя спрабавалі прадаць 1 кілаграм урану-238 і 665 грамаў урану-235 на агульную суму ў 3 млн даляраў.

Пра паходжанне радыеактыўнага рэчыва грузінскае следства пакуль не кажа.

Калі віна затрыманых пацвердзіцца, ім пагражае ад 5 да 10 гадоў турэмнага зняволення.

На мінулым тыдні ў Грузіі былі затрыманыя трое грамадзян Грузіі і трое грамадзян Арменіі, якіх падазраюць у спробе прадаць уран-238 на суму ў 200 млн даляраў. Па словах Саўле Маціяшвілі, у кватэры аднаго з затрыманых быў знойдзены кантэйнер з уранам, гатовы да транспартыроўкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула