БЕЛ Ł РУС

Хлопец, які пратэставаў на вежавым кране ў Мінску, на волі і вярнуўся дадому

29.04.2016 / 13:31

Фота Tut.by

25-гадовы Дзмітрый Сталяроў, які напярэдадні зладзіў акцыю пратэсту на будоўлі стадыёна «Дынама» ў Мінску і палез на вежавы кран, ужо на волі і вярнуўся дадому ў Віцебск.

«Я ім перадаў дакументы і расказаў аб сваёй праблеме ў падрабязнасцях. Некаторыя факты адразу ж пацвердзіліся. І мяне адпусцілі, паабяцалі, што разбяруцца, прымуць меры. Сеў на цягнік і раніцай быў ужо ў Віцебску. Сёння мне тэлефануюць з разнастайных праваахоўных органаў, збіраюць інфармацыю і паперы, каб аказаць мне юрыдычную дапамогу і прыняць меры», — распавёў Сталяроў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула