БЕЛ Ł РУС

У інтэрнэце з'явілася ВІДЭА збіцця міліцыянтам пажылога мужчыны ў метро

1.05.2016 / 16:41

МН

Як вы расцэньваеце такі ўчынак?

28 красавіка на станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся канфлікт паміж міліцыянтам і пажылым чалавекам. У інтэрнэт трапіла відэа, дзе супрацоўнік праваахоўных органаў спецыяльна паставіў падножку пажылому мужчыну, каб той не змог утрымацца на нагах.

Па словах аўтара відэа, міліцыянт спрабаваў прагнаць мужчыну з тэрыторыі метро «на падставе таго, што бамжам нельга знаходзіцца на тэрыторыі метрапалітэна, тым больш з сабакам».

Аўтар адзначае, што «мужчына сам не выяўляў агрэсіўных паводзін, сабака жа проста спакойна ляжаў каля гаспадара, пакуль яго не пачалі штурхаць з усёй дуры берцамі па рэбрах».

Скрыншот з відэа.

У выніку за пажылога заступілася жанчына, якая забрала яго ў міліцыянта.

Як вы расцэньваеце такі ўчынак з боку міліцыянта?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула