БЕЛ Ł РУС

У нядзелю ля помніка Янку Купалу ў Мінску збярэцца Беларускі нацыянальны кангрэс

14.05.2016 / 22:55

Мінск, 25 сакавіка 2016 года, фота Сяргея Гудзіліна

Мікалай Статкевіч заявіў, што сябрам аргкамітэта кангрэса было адмоўлена ў памяшканні. Паводле яго слоў, літаральна ўчора яны абышлі 13 памяшканняў у Мінску, і ва ўсіх выпадках кіраўніцтва заяўляла, што на бліжэйшы час усё занята.

«Такім чынам, мы маем справу з палітычным рашэннем уладаў, накіраваным на зрыў кангрэсу», — кажа Статкевіч.

Але ён падкрэсьлівае, што ўстаноўчая сесія кангрэса ўсё роўна пройдзе.

Статкевіч заклікае ўсіх прыходзіць 15 мая да помніка Янку Купалу а 12-й гадзіне, каб падтрымаць дэлегатаў кангрэсу, «падтрымаць нашу барацьбу». Палітык таксама заклікае прыходзіць еўрапейскіх дыпламатаў, каб яны самі пабачылі, ці ёсць пазытыўныя змены ў палітыцы беларускіх уладаў.

Уладзімір Някляеў сказаў, што ўстаноўчая сесія кангрэсу, такім чынам, фактычна ператвараецца ў несанкцыянаванае мерапрыемства, і яны разумеюць, што наступствам гэтага можа быць адміністрацыйная адказнасць удзельнікаў.

Правядзеньне кангрэсу дэмсіл з мэтай кансалідацыі апазіцыі ініцыявала 17 снежня мінулага года група грамадскіх дзеячаў. На наступны дзень Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў і Станіслаў Шушкевіч абвясцілі пра стварэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы кангрэса.

{POLL#510}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула