БЕЛ Ł РУС

У Турцыі прыняты закон аб пазбаўленні дэпутатаў недатыкальнасці

20.05.2016 / 17:43

Парламент Турцыі адобрыў законапраект аб магчымасці пазбаўлення дэпутатаў недатыкальнасці. Яго падтрымала большасць заканадаўцаў (376 чалавек з 550).

Закон набудзе моц пасля таго, як яго падпіша прэзідэнт краіны Рэджэп Таіп Эрдаган, які ўжо назваў гэтае рашэнне дэпутатаў гістарычным.

«Мой народ не хоча бачыць вінаватых у чым-небудзь заканадаўцаў у гэтым парламенце, асабліва тых, хто падтрымлівае сепаратысцкую тэрарыстычную арганізацыю», — сказаў Эрдаган.

Прэзідэнт меў на ўвазе членаў пракурдскай Народнай Дэмакратычнай партыі, якую ён лічыць часткай забароненай у краіне Рабочай партыі Курдыстана.

У сваю чаргу члены партыі заявілі, што прыняты закон накіраваны на тое, каб прыбраць іх і іншых прадстаўнікоў апазіцыі з парламента.

Перамір'е паміж РПК і турэцкім урадам было парушана ў ліпені мінулага года.

У красавіку гэтага года Эрдаган заклікаў улады краіны пазбаўляць грамадзянства памагатых тэрарызму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула