БЕЛ Ł РУС

Таваразварот з Украінай вырас амаль удвая

12.05.2008 / 10:56

Nashaniva.com

Таваразварот між Беларусьсю й Украінай у студзені‑сакавіку 2008 году вырас на 98% у параўнаньні з адпаведным пэрыядам 2007 году й склаў 1,2 мільярда даляраў.


Таваразварот між Беларусьсю й Украінай у студзені‑сакавіку 2008 году вырас на 98% у параўнаньні з адпаведным пэрыядам 2007 году й склаў 1,2 мільярда даляраў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны й Паўнамоцны пасол Беларусі ва Ўкраіне Валянцін Вялічка.

Экспарт беларускай прадукцыі ў рэгіёны Ўкраіны за першы сёлетні квартал павялічыўся ў 2,4 разы да $757,4 млн. Імпарт узрос на 49,8% і склаў $449,2 млн.

Паводле прагнозаў, узровень таваразвароту між краінамі ўжо сёлета можа быць павялічаны да 4 мільярдаў даляраў.

Паводле БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула