БЕЛ Ł РУС

Фэйсбук адмовіў беларускім сілавікам у інфармацыі аб адным з карыстальнікаў

23.05.2016 / 14:32

У 2015 годзе адміністрацыя Facebook атрымала адзін запыт ад беларускіх уладаў аб даванні інфармацыі пра карыстальніка сацыяльнай сеткі, гаворыцца ў справаздачы Facebook аб урадавых запытах розных краін у 2015 годзе.

Па запыце Беларусі Facebook звестак не падаў, паведамляе адміністрацыя сацсеткі.

«Мы адказваем на абгрунтаваныя запыты, якія тычацца крымінальных спраў, — адзначаецца ў паведамленні Facebook. — Кожны запыт мы правяраем на наяўнасць прававой дастатковасці, і мы адхіляем або патрабуем ўдакладненняў па запытах, якія празмерна шырокія або расплывістыя».

Адміністрацыя сацсеткі паведамляе, што справаздача аб урадавых запытах аб даванні звестак уключае ў сябе звароты, якія тычыліся розных прадуктаў і сэрвісаў сацыяльнай сеткі, у тым ліку Facebook, Messenger, WhatsApp, Instagram. Робіцца гэта для таго, каб людзі разумелі характар і маштабы гэтых запытаў, а таксама строгую палітыку адміністрацыі Facebook у дачыненні да іх, гаворыцца ў паведамленні. Гэтую інфармацыю Facebook і ў далейшым плануе рэгулярна публікаваць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула