БЕЛ Ł РУС

У Мінску старшакласнік некалькі разоў ударыў настаўніцу вострым прадметам: яна ў бальніцы ў цяжкім стане

23.05.2016 / 18:7

Следча-аператыўная група працуе на месцы здарэння ў адным з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Кастрычніцкага раёна Мінска.

Папярэдне ўстаноўлена, што 23 мая каля 8:30 настаўніца па тэлефоне паведаміла сваёй дачцэ, што адзін з старшакласнікаў некалькі разоў ударыў яе неўстаноўленым вострым прадметам.

Брыгадай хуткай дапамогі пацярпелая шпіталізавана, у цяперашні час ёй аказваецца кваліфікаваная медыцынская дапамога.

Упраўленнем Следчага камітэта па г. Мінску заведзена крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.14 і ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (замах на забойства).

З падазраваным непаўналетнім працуюць следчыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула