БЕЛ Ł РУС

Выйшаў тызер фільма «Прыгажуня і Пачвара» з Эмай Уотсан у галоўнай ролі

23.05.2016 / 19:54

Nashaniva.com

Студыя Disney прэзентавала першы тізер фільма «Прыгажуня і Пачвара», адну з галоўных роляў у якім выканае зорка «Гары Потэра» Эма Уотсан. Прэзентацыя відэа адбылася сёння ў эфіры амерыканскага тэлеканала ABC.

Рэжысёрам карціны стаў Біл Кондан. Роля Пачвары дасталася Дэну Стывенсу.

У амерыканскі пракат стужка выйдзе ў сакавіку 2017 года.

Нагадаем, арыгінальны мультфільм «Прыгажуня і Пачвара» быў выпушчаны ў 1991 годзе. Стужка атрымала тры прэміі «Залаты глобус».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула