БЕЛ Ł РУС

БФФ: На БТ павінна быць не менш за 50% футбольных трансляцый па-беларуску

23.05.2016 / 20:41

Першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Сафар'ян у адказе гамельчуку Ігару Случаку, які звярнуўся ў БФФ з пытаннем пра ўжыванне беларускай мовы ў айчынным футболе, паведаміў наступнае:

«Беларуская федэрацыя футбола заўжды вельмі адказна ставіцца да пытання выкарыстання беларускай мовы ў сваёй дзейнасці. АБФФ з'яўляецца бадай што першай з спартовых арганізацый у Беларусі, якая паслядоўна прасоўвае беларускую мову ў сваёй працы. Сярод іх, акрамя іншага, наступныя захады:

Безумоўна, мы разумеем, што шмат чаго яшчэ можна і трэба зрабіць у накірунку папулярызацыі беларускай мовы, таму мы вельмі ўдзячныя за Вашу працу і за Вашы прапановы па пашырэнню выкарыстання беларускай мовы ў беларускім футболе».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула