БЕЛ Ł РУС

У Францыі расійскім прапагандыстам сарвалі эфір плакатам «Слава Украіне!» ВІДЭА

27.05.2016 / 16:53

Nashaniva.com

Карэспандэнтам крамлёўскага прапагандысцкага тэлеканала Russia Today у Францыі перашкодзілі падчас жывога ўключэння.

Відэазапіс эпізоду з'явіўся на YouTube-канале RT.

Так, на відэа невядомы падчас жывога ўключэння паднёс да камеры ліст паперы, на якім было напісана: «Слава Украіне! Героям Слава!».

У момант, калі ў кадры з'явіўся плакат, аператар закрыў камеру рукой, пасля чаго абодва супрацоўнікі RT пайшлі прэч.

Раней у сеціве з'явілася відэа, як карэспандэнтцы RT падчас рэпартажу пра пратэсты ў Парыжы невядомы ў масцы даў поўху.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула