БЕЛ Ł РУС

Футбаліста «Крумкачоў» забралі ў армію

30.05.2016 / 8:6

Форвард «Крумкачоў» Уладзімір Карп адправіўся на службу ў рэзерве. Найбліжэйшы месяц футбаліст будзе служыць у зенітна-ракетных войсках каля Фаніпаля. Прысяга пройдзе 11 чэрвеня, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Уладзімір Карп пройдзе службу ў частцы 30 151 пункта пастаяннай дыслакацыі штаба 15-й зенітнай ракетнай брыгады Паўночна-заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА.

Зусім нядаўна 21-гадовы Уладзімір Карп, якога «Крумкачы» арандавалі ў БАТЭ да канца сезона-2016, аднавіўся пасля траўмы, з-за якой прапусціў пачатак чэмпіянату Беларусі.

У нядаўнім матчы са «Слуцкам» дэбютаваў за «Крумкачоў» у вышэйшай лізе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула