БЕЛ Ł РУС

Рэестр асабліва ахоўных прыродных тэрыторый стаў даступны на сайце Мінпрыроды

7.06.2016 / 20:39

Рэестр асабліва ахоўных прыродных тэрыторый стаў даступны ў электронным выглядзе на сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, паведамілі ў прэс-службе міністэрства.

ipps.by

«Базу даных збірае і вядзе ўпаўнаважаная Мінпрыроды арганізацыя — РУП «БелНДЦ Экалогія». Паслугі па прадастаўленні змешчанай у рэестры інфармацыі, якая патрабуе папярэдняй падрыхтоўкі — выбаркі, абагульнення, апрацоўкі, аналізу, аказваюцца спецыялістамі на платнай аснове», — растлумачылі ў прэс-службе.

Неабходную інфармацыю можна атрымаць, перайшоўшы па спасылцы.

Палажэнне аб парадку вядзення рэестра асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь і аказання паслуг па прадастаўленні існуючай у ім інфармацыі зацверджана пастановай Савета Міністраў у кастрычніку 2015 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула