БЕЛ Ł РУС

Марыю Шарапаву дыскваліфікавалі на два гады

8.06.2016 / 18:29

Антыдопінгавы камітэт Міжнароднай федэрацыі тэніса (ITF) дыскваліфікаваў расійскую тэнісістку Марыю Шарапаву на два гады за ўжыванне мельдонію.

Тэрмін дыскваліфікацыі адлічваецца з 26 студзеня 2016 года - дня здачы допінг-пробы, у якой былі знойдзеныя сляды забароненага прэпарату.

Вынікі яе выступу на Australian Open у студзені 2016 года, у тым ліку налічаныя па выніках турніру балы, будуць ануляваныя. Шарапавай таксама прыйдзецца вярнуць прызавыя, атрыманыя за ўдзел у чэмпіянаце (спартсменка дайшла да ¼ фіналу, дзе саступіла Серэне Уільямс).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула