БЕЛ Ł РУС

Пуцін паскардзіўся Лукашэнку, што мала cпіць

8.06.2016 / 20:56

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у гутарцы са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску распавёў, што мала спіць. Заява расійскага прэзідэнта прагучала ў самым пачатку сустрэчы двух лідараў у Мінску.

«Нармальна ўсё?» — пацікавіўся Лукашэнка. «Нармальна», — адказаў на гэта Пуцін і працягнуў: «Сплю мала. Пазаўчора спаў было чатыры гадзіны, у гэтую ноч — пяць гадзін», — панаракаў расійскі прэзідэнт.

«Дрэнна», — адказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула