У мінскім метро з'явілася новая мадэль турнікета
Новая мадэль турнікета ўсталяваная на лініі аўтаматычнага кантрольнага пункта другога вестыбюля станцыі метро «Плошча Леніна». Такая інфармацыя размешчаная на сайце Мінскага метрапалітэна.
metropoliten.by
Прылада распрацаваная і вырабленая спецыялістамі сталічнага НДІ «ЭВМ» і істотна адрозніваецца не толькі сучасным дызайнам, але і схематэхнікай, створанай на прынцыпова новай элементнай базе.
Вопытны ўзор пройдзе тэставанне на працягу некалькіх месяцаў. Пасля такімі турнікетамі будуць абсталёўвацца аўтаматычныя кантрольныя пункты станцый будаванай трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна.