БЕЛ Ł РУС

Гуру фітнэсу з Аўстраліі памерла ў сне ў 32 гады

10.06.2016 / 20:29

Nashaniva.com

Часам празмернае захапленне здаровым ладам жыцця і фітнэсам можа прывесці да сумных наступстваў. Як піша Daily Mail, чэмпіёнка Аўстраліі па бодыбілдынгу Эндзі Пэйдж, якую называлі гуру фітнэсу, памерла ў 32 гады. Прычым смерць наступіла зусім нечакана — у сне.

Паліцыя горада Голд-Кост праводзіць расследаванне па факце раптоўнай смерці чэмпіёнкі.

Трэнер дзяўчыны распавядае, што Пэйдж заўсёды выкладалася на ўсе сто, яна ніколі не шкадавала сябе.

Эндзі сур'ёзна займалася бодыбілдынгам, у яе спартыўнай скарбонцы прызавыя месцы на міжнародных конкурсах. Дзяўчына таксама вяла старонкі ў сацсетках, дзе прапагандавала ЗЛЖ, дзялілася інфармацыяй пра свае трэніроўкі. З 2014 года яна праводзіла трэніроўкі па фітнэсе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула