Сенсацыя на Кубку Амерыкі. Бразілія не прабілася ў плэй-оф упершыню з 1987 года
Перу крочыць далей, Timothy A. Clary/AFP
Зборная Бразіліі ў заключным матчы групавога этапу Кубка Амерыкі, што праходзіць у ЗША, саступіла Перу (0:1) упершыню з 1975 года і пазбавілася пуцёўкі ў 1/4 фіналу.
Бразільцы занялі трэцяе месца ў групе следам за Перу і Эквадорам і не змаглі выйсці ў плэй-оф турніру ўпершыню з 1987 года.
Раней шанцаў на плэй-оф пазбавіліся Уругвай і Коста-Рыка.
У 1/4 фіналу выйшлі зборныя ЗША, Калумбіі, Перу, Эквадора, Мексікі, Венесуэлы, Аргенціны. Яшчэ на адну пуцёўку прэтэндуюць Чылі і Панама.