БЕЛ Ł РУС

Адзін пост у фэйсбуку змяніў жыццё дзяўчынкі: як Яня адсвяткавала свой першы дзень народзінаў у 8 гадоў ВІДЭА

16.06.2016 / 21:46

Відэа Мікіты Недаверкава і Ірыны Арахоўскай

15 чэрвеня — адно з самых чаканых святаў Яні Герынай. У гэты дзень яна святкуе свае народзіны. Дзяўчынка мае рэдкае генетычнае захворванне — спінальна-цяглічная аміятрафія другой ступені. Хвароба невылечная, і для яе ўласцівая малая працягласць жыцця. 

Усе 8 гадоў яна змагаецца за сваё жыццё, але так ні разу не святкавала свой дзень народзінаў. Ганна Граноўскай вырашыла паспрабаваць аб'яднаць людзей і зрабіць дзяўчынке свята. У фэйсбуку яна паведаміла, што хоча арганізаваць святкаванне, і ёй патрэбная дапамога. Па словах Ганны, адразу ж адгукнулася шмат добрых людзей. І ўсё атрымалася!

Як дзяўчынка Яня святкавала свой першы дзень народзінаў, глядзіце ў відэа:

Адзін чалавек змог сабраць каманду і падарыць ёй дзень нараджэння, а вы можаце падарыць ёй мару.

Дзяўчынцы неабходныя электравазок (3000 у.а.), вазок шпацырны (2000 у.а.) і вертыкалізатар (2000 у.а.)

Калі вы хочацце дапамагчы дзяўчынцы ці выканаць яе мару, можаце перавесці грошы на наступныя рахункі.

Дабрачынныя рахункі адкрыты ў філіяле №500 – г.Мінск, пр.Дзяржынскага, 69/1; УНП 100603596; МФО 153001601:

Прызначэнне плацяжу:

Збор грашовых сродкаў на імя Герынай Ганны Сяргееўны, для лячэння і набыцця сродкаў рэабілітацыі для дачкі Герынай Яны Юр'еўны.

WebMoney:

EasyPay: 42214975

Кантактны тэлефон: + 37533-391-42-65

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула